Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Эўракамісія ўхваліла "Касьмічны плян"


БРУСЭЛЬ. Эўракамісія сёньня ўхваліла “Касьмічны плян”. На думку кіраўніцтва аб’еднанае Эўропы, блёк мусіць інвэставаць сродкі ў вывучэньне ўсясьвету, каб забясьпечыць пэўную незалежнасьць у гэтае галіне ад іншых краінаў, а таксама падштурхнуць рост ды канкурэнтаздольнасьць эўрапейскіх дасьледваньняў. Плян быў прадстаўлены сёньня Філіпам Баскінам, камісарам Эўразьвязу ў пытаньнях дасьледваньняў, і Жан-Жакам Дарданам, кіраўніком Эўрапейскага касьмічнага агенцтва, якое знаходзіцца ў Парыжы. У інтэрвью нашаму радыё Дардан сказаў, што прыняцьцё пляну было неабходнае, каб забясьпечыць жыхарам Эўропы вольны прыступ да інфармацыі.
XS
SM
MD
LG