ВАРШАВА. Прэм’ер-міністар Польшчы Лешак Мілер сёньня наведаў Ірак, дзе сустрэўся з польскімі вайскоўцамі. Мілер павіншаваў суайчыньнікаў з 85 гадавінай незалежнасьці Польшчы ды адзначыў, што вайскоўцы выконваюць важную задачу ў Іраку. Сёньня ж украінскі генэрал Анатолій Сабора паведаміў пра рашэньне ўраду краіны ўдвая павялічыць колькасьць гэлікоптараў у Іраку, каб забясьпечыць больш дакладны кантроль за мяжой зь Іранам.