МАДРЫД. Міністар замежных справаў Гішпаніі Ана Палачыя заявіла, што Злучаныя Штаты памылкова працягваюць затрымліваць на вайсковай базе Гуантанама меркаваных сябраў Аль-Кайды і Талібану без судовага разбіральніцтва. Яна заклікала амэрыканскія ўлады вызваліць затрыманых грамадзянаў Гішпаніі. Палачыя прывітала рашэньне Вярхоўнага Суду Злучаных Штатаў разгледзець зварот групы затрыманых неграмадзянаў ЗША. Мяркуецца, што разгляд гэтае справы адбудзецца ў чэрвені. На базе зараз знаходзяцца амаль 650 затрыманых.