Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  Райс:у Іраку няма значнага супраціву войску кааліцыі


ВАШЫНГТОН. Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што на яе думку, ня можна казаць пра існаваньне значнага супраціву войску кааліцыі ў Іраку. “У Іраку засталіся некаторыя элемэнты рэжыму Садама Хусэйна, якія разам з замежнымі ваяўнікамі займаюцца партызанскай барадзьбой і тэрарызмам супраць вайскоўцаў кааліцыі, што ўзначальваюць ЗША”, - сказала спадарыня Райс. Паводле яе словаў, сытуацыя на большай частцы тэрыторыі Іраку стабільная, а Злучаныя Штаты змогуць вырашыць праблему бясьпекі сярод іншага і пры дапамозе саміх іракцаў, больш за 100 тысячаў якіх цяпер праходзяць адмысловую падрыхтоўку. Між тым ад 1 траўня – дню, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш афіцыйна аб’явіў пра сканчэньне вайсковых дзеяньняў у Іраку, там загінулі 256 амэрыканскіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG