Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  МАГАТЭ:няма доказаў, што Іран рабіў атамную зброю

ВЕНА. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энергіі, ці МАГАТЭ, лічыць, што Іран у мінулым шматкротна парушаў Дамову ў непашырэньні ядзернай зброі. Аднак пакуль адмыслоўцы МАГАТЭ не знайшлі ніякаіх доказаў, якіяб сьведчылі на карысьць таго, што Тэгеран спрабаваў стварыць атамную зброю. Пра гэта паведамлюяць дыпляматы з Вены, спасылаючыся на сакрэтную справаздачу МАГАТЭ. Напрэдадні Іран перадаў агенцтву дакмэнты ў справе сваёй ядзернай праграмы. А ў панядзелак Тэгеран пагадзіўся падпісаць пратакол, які дазваляў бы міжнародным інспэктарам правесьці неабмежаваныя інспэкцыі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Працэс насычэньня ўрану на гэтых аб’ектах часова прыпынены.
XS
SM
MD
LG