Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Прэзыдэнт Літвы не зьбіраецца падаваць у адстаўку


ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас заявіў, што не зьбіраецца падаваць у адстаўку ў зьвязку з абвіначаньнямі ягоных бліжэйшых супрацоўнікаў у стасунках з расейскай мафіяй . “Я не парушыў ні Канстытуцыі, ні законаў, ні прысягі перад народам”, -- сказаў Паксас сёньня на прэсавае канферэнцыі. Прэзыдэнт паведаміў, што ягоная каманда будзе кардынальна рэфармаваная бліжэйшым часам. Паксас заявіў пра намер супрацоўнічаць з парлямэнцкай камісіяй і пракуратурай. Зараз пракуратура праводзіць сьледзтва ў справе магчымых сувязяў прэзыдэнцкага атачэньня з крымінальнымі групоўкамі. Паводле дакумэнтаў дэпартамэнту дзяржаўнае бясьпекі, галоўны спонсар Паксаса падчас прэзыдэнцкіх выбараў – кіраўнік кампаніі “Авіія Балтыка” Юры Барысаў – аказваў ціск на кіраўніка дзяржавы і шантажаваў яго. Раландас Паксас катэгарычна абвяргае магчымасьць сувязяў свайго атачэньня з міжнароднымі злачынцамі.
XS
SM
MD
LG