Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Абвастрэньне сытуацыі ў Грузіі


ТБІЛІСІ У цэнтры Тбілісі шэраг прыхільнікаў апазыцыі пачалі галадоўку, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта і адмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі 2 лістапада. Некалькі тысячаў чалавек працягваюць мітынг каля сьценаў грузінскага парляманту. Тым часам Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ сёньня абмеркаваў з кіраўніком Аджарскай аўтаномнай рэспублікі Асланам Абашыдзэ палітычны крызіс у краіне. Партыя “Адраджэньне” на чале з Абашыдзэ, паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, займае другое месца пасьля праўрадавага блёку “За новую Грузію”. У цэнтры сталіцы аджарскай аўтаноміі Батумі прайшоў шматтысячны мітынг у падтрымку Шэварднадзэ. Абашыдзэ заклікаў прэзыдэнта Грузіі не паддавацца на ціск апанэнтаўПаведамляецца, што ўлады перакідваюць у Тбілісі злучэньні ўнутраных войскаў з Панкіскай цясьніны.
XS
SM
MD
LG