МАСКВА
Сакратар вышэйшай Рады Нацыянальнай Бясьпекі Ірану Хасан Раўхані заявіў сёньня, што Іран прыпыняе ўсю дзейнасьць па вытворчасьці ўзбагачонага ўрану. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным Раўхані таксама паведаміў, што Іран сёньня накіроўвае ў МАГАТЭ афіцыйны ліст, якім дазваляе неабмежаваныя інспэкцыі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Уладзімер Пуцін выказаў задавальненьне гэткай пазіцыяй Тэгерана і заявіў, што ня бачыць перашкодаў для працягу супрацоўніцтва Расеі ды Ірану ў ядзернай сферы.