КАІР
Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітадж ухваліў улады Савудаўскай Арабіі за рашучае змаганьне з тэрарызмам. Прамаўляючы ў сталіцы Егіпту, Армітадж заявіў, што савудаўскія сілы бясьпекі дасягнулі значнага прагрэсу ў барацьбе з іслямскімі экстрэмістамі. Разам з тым, апошні тэракт у сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе паказвае, што вайна з тэрарызмам можа працягвацца вельмі доўгі час. Паводле намесьніка дзяржсакратара ЗША, гэты напад, у выніку якога загінула 17 чалавек, быў накіраваны супраць уладаў Савудаўскай Арабіі
“Для мяне цалкам відавочна, што Аль-Каеда жадае зрынуць каралеўскую дынастыю і ўрад Савудаўскай Арабіі”, -- заявіў Армітадж.