Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Амэрыканцы сутыкнуліся з турэцкімі курдамі

АНКАРА Міністр замежных справаў Турэччыны Абдула Гуль заявіў, што на поўначы Іраку амэрыканскія войскі і ірацкія курды ўступілі ва ўзброенае сутыкненьне з турэцкімі курдамі з Рабочай партыі Курдыстану. Амэрыканскія афіцыйныя крыніцы пакуль не пацьвердзілі гэтае паведамленьне. Турэцкі ўрад жадае, каб амэрыканскія вайскоўцы разьбілі базы і сховішчы баявікоў Рабочай партыі Курдыстану ў Іраку. У пятніцу Турэччына адмовілася ад свайго ранейшага намеру накіраваць войскі ў Ірак. Учора ў Іраку загінуў яшчэ адзін амэрыканскі вайсковец – у выніку мінамётнага абстрэлу на поўдзень ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG