РАМАЛА
Прэм’ер-міністр Палестыны Ахмед Курэй сказаў, што дасягнуў пагадненьня з кіраўніком палестынскай аўтаноміі Ясэрам Арафатам наконт складу новага ўраду. Прэсавы сакратар ўраду Ізраілю Раанан Гісін заявіў, што новы палестынскі кабінет можна будзе ацэньваць па тым, як ён будзе выконваць мірны плян – гэтак званую “дарожную мапу”.
“Як любы іншы палестынскія ўрад, гэты кабінет будзе ацэнены паводле сваіх справаў. Яны павінны выканаць забавязаньні, якія яны ўзялі на сябе ў адпаведнасьці з дарожнай мапай. Сярод гэтых забавязаньняў – раззбраеньне тэрарыстычных арганізацыяў, і арышт тэрарыстаў”, -- заявіў Гісін. У сераду склад новага кабінэту павінен ухваліць палестынскі парлямэнт