ЭР-РЫЯД
Паводле апошніх дадзеных, 11 чалавек загінулі, сярод іх чацьвёра дзяцей, і 122 параненыя ў выніку тэрарыстычных актаў у сталіцы Савудаўскай Арабіі. Тэрарысты-самагубцы падарвалі начыненыя выбухоўкай аўтамабілі ў жылым квартале, дзе жыве шмат замежнікаў. Сярод загіблых – грамадзяне Савудаўскай Арабіі, Судана і Егіпта, сярод параненых – прадстаўнікі каля 20 краінаў, пераважна мусульманскіх. Разбураныя і пашкоджаныя дзясяткі дамоў. Улады абвінавацілі ў тэракце баявікоў “Аль-Каеды”. Сёлета ў траўні ў выніку аналягічнага нападу ў Эр-Рыядзе загінулі 35 чалавек.