Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:25 ]  Палкоўнік Расэл: мы мусім зьнішчыць тых, хто на нас нападае


БАГДАД. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Армітыдж заявіў, што апошнія напады на кааліцыйныя сілы ў Іраку, цытую, ”працьверазілі” Злучаныя Штаты. Прамаўляючы сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе, Армітыдж заклікаў іншыя краіны дапамагчы ў стабілізацыі становішча ў небясьпечных зонах. (Армітэдж) “Мы абмяркоўваем з іншымі краінамі магчымасьць разьмяшэньня іхных сілаў у Іракуу межах рэзалюцыі 1511 Рады Бясьпекі ААН. Гэтыя абмеркаваньні працягваюцца і мы інфармуем нашае камандаваньне пра ягоны стан. У любыі выпадку, калі войскі з іншых краінаў накіруюцца ў Ірак, дык гэта не здарыцца да канца бягучага году”. Між тым сёньня ў Іраку загінулі яшчэ двое амэрыканскіх вайскоўцаў. Палкоўнік Войска ЗША Стывен Расэл сказаў, што кааліцыйныя сілы правялі шэраг абстрэлаў пасьля ўчорашняга зьбіцьця амэрыканскага гэлікоптэру, у выніку якого загінулі 6 жаўнераў. (Рассэл) Рассэл “Мы цэлім у раёны, дзе адбываюцца напады на войскі кааліцыі, у прыватнасьці тыя, што знаходзяцца пад маім кіраўніцтвам ды на іншыя нашыя аддзелы. Нашыя мэты: па-першае, зьнішчыць тых, хто на нас нападае, і па-другое – прадэманстраваць сур’ёзнасьць нашых намераў”. Сказаў Палкоўнік Расэл.
XS
SM
MD
LG