Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:21 ]  Паліцыя разагнала дэманстрантаў у Грузіі


ТБІЛІСІ. У Грузінскай сталіцы паліцыя разагнала некалькі сотняў асобаў, якія заблякавалі дарогу, што вядзе да прэзыдэнцкай адміністрацыі. Сёньня тысячы прыхільнікаў апазыцыі прайшлі маршам па вуліцах Тбілісі, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў у грузінскі парлямэнт зь мінулае нядзелі ды патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Шэварднадзэ. Паводле розных ацэнак, колькасьць удзельнікаў вагаелася ад 4 да 10 тысячаў. Выступаючы ў часе мітынгу, лідэр блёку “Нацыянальны” Рух Міхаіл Саакашвілі сказаў, што прысьпеў час, каб да ўлады прыйшлі новыя палітыкі і ўратавалі Грузію.
XS
SM
MD
LG