Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Буш: эканоміка ЗША ўзмацняецца з кожным днём


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выкарыстаў свой тыднёвы радыёзварот для паулярызацыі сваёй праграмы скарачэньня падаткаў. Буш адзначыў зьніжэньне ўзроўню беспрацоўя і рост сукупнага ўнутранага прадукту. Паводле Буша, амэрыканская эканоміка мацнее з кожным днём. (Буш) “Амэрыканская эканоміка ўзмацняецца з кожным днём. Падвышаецца ўзровень інвэстыцыяў. Амэрыканцы набываюць вельмі шмат нерухомасьці, актывізаваліся фондавыя рынкі. Абніжэньне падаткаў цягам апошніх дух гадоў грунтавалася на ўпэўненасьці, што калі амэрыканцы зарабляюць больш, яны больш выдаюць і інвэстуюць і гэта спрычыньваецца да росту эканомікі. Зараз мы бачым, што так і ёсьць. Цяпер трэба зрабіць, каб эканамічнны роськвіт прыйшоў у кожны куток Злучаных Штатаў”.
XS
SM
MD
LG