КАБУЛ. Як найменей восем чалавек былі забітыя, калі група талібаў напала на будынак мясцовага ўраду ў правінцыі Забул на паўдзённым усходзе краіны. Тым часам афганскія ўлады выслалі на поўнач Афганістану адмысловыя аддзелы, каб дамагчыся зьліцьця дзьвюх суперных ваенных груповак – узбэка Абдул Рашыда Дустума і таджыка Аты Мухамада. Гэтыя групоўкі вядуць міжусобную барацьбу ад часу падзеньня рэжыму талібаў у лістападзе 2001 году.