Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Працягваюцца напады на жаўнераў ЗША ў Іраку


БАГДАД. Сёньня працягваліся напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку, нягледзячы на надзвычайныя захады бясьпекі пасьля зьбіцьця амэрыканскага верталёта ўчора ў Тыкрыце. Амэрыканскае камандаваньне мяркуе, што верталёт быў зьбіты наземным агнём. Усе шэсьць чалавек экіпажу загінулі. Сёньня ў мястэчку Фалуджа на захад ад Багдаду ў выніку выбуху бомбы загінулі два амэрыканскія вайскоўцы. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа абвясьціў пра часовае закрыцьцё зь меркаваньняў бясьпекі сваіх бюро ў Багдадзе і Басры.
XS
SM
MD
LG