Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:11 ]  Новыя ахвяры на Заходнім Беразе Ярдану


ДЖЭНІН (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Паводле палестынскіх крыніцаў, сёньня ў сутычках ў горадзе Джэнін на Заходнім Беразе быў застрэлены палестынскі падлетак, які кідаўся каменьнем у ізраільскіх салдатаў. Яшчэ двое палестынцаў былі забітыя ўначы ў Паласе Газа, калі яны спрабавалі падыйсьці да межавой агароджы зь Ізраілем. Тым часам палестынскі лідэр Ясэр Арафат працягвае перамовы з прэм’ерам Ахмэдам Курэі аб складзе палестынскага ўраду.
XS
SM
MD
LG