МАНІЛА. Паліцыя Філіпінаў застраліла двух чалавек, якія спрабавалі захапіць кантроль над вежай Манільскага лётнішча. Адзін з захопнікаў у мінулым быў кіраўніком паветранай транспартнай службы. Мяркуецца, што матывамі для захопу вежы сталі пэрсанальныя праблемы. Прэзыдэнт Філіпінаў Глёрыя Макапагал Ароя заявіла, што інцыдэнт не зьяўляецца часткай спробы дзяржаўнага перавароту, а бясьпека ў краіне знаходзіцца пад кантролем.