ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамант ЗША заявіў, што талібы, якія яшчэ засталіся ў Афганістане, плянуюць выкраданьне амэрыканскіх жургалістаў.
Паводле дзярждэпартамэнту, выкарыстоўваючы журналістаў у якасьці закладнікаў, талібы плянуюць дабіцца вызваленьня сваіх калегаў - сябраў руху Талібан, якія знаходзяцца ў амэрыканскім палоне.
Амбасада ЗША ў Кабуле заклікала ўсіх амэрыканскіх журналістаў зрабіць дадатковыя захады ў бясьпецы.