ЖЭНЕВА
Камітэт правоў чалавека ААН сёньня скрытыкаваў парушэньні правоў чалавека ў Расеі, асудзіўшы беспакаранасьць ваенных у Чачэніі і ўрадавы ўціск на медыі. Камітэт заявіў, што мае абгрунтаваныя паведамленьні пра пазасудовыя забойствы, зьнікненьні і катаваньні ў Чачэніі. У справаздачы таксама выказваецца заклапочанасьць закрыцьцём альбо пераходам у дзяржаўныя рукі прыватных расейскіх медыяў