ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш настойліва заклікаў Блізкі Ўсход усталяваць дэмакратыю ды падкрэсьліў, што свабодны і стабільны Ірак будзе асновай трансфармацыі рэгіёну. Джордж Буш у сваёй учорашняе прамове адзначыў, што Злучаныя Штаты ды партнэры па кааліцыі ня могуць дазволіць сабе правалу сваіх намаганьняў у Іраку. Амэрыканскі лідар заклікаў народы рэгіёну засяродзіцца на будучым, а не на мінулым. На думку Джорджа Буша лідары Палестыны ды Ірану падрываюць працэс дэмакратычнага рэфармаваньня. Учора ж прэзыдэнт ЗША падпісаў закон што да фінансаваньня апэрацыяў у Іраку і Афганістане.