ТБІЛІСІ. Грузінская выбарчая камісія распаўсюдзіла сёньня апошнія дадзеныя пра вынікі галасаваньня ў нядзелю на парлямэнцкіх выбарах. Пасьля апрацоўкі 90 адсоткаў бюлетэняў, наперадзе нечакана апынуўся апазыцыйны “Зьвяз дэмакратычнага адражэньня”. Ён мае амаль 22% галасоў.
На адзін адсотак менш атрымаў праўрадавы блёк “За новую Грузію”, а яшчэ адна апазыцыйная партыя “Нацыянальны рух” мае 19% галасоў.