Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:54 ]  Квасьнеўскі: сёньня адзін з найгоршых дзён у маім жыцьці

ВАРШАВА. Сёньня польскі афіцэр, маёр Геронім Купчык, які служыў у Іраку ў складзе польскай дывізіі, быў забіты ў часе нападу на вайсковы канвой. Прадстаўнік міністэрства абароны Польшы палкоўнік Зьдзіслав Гнатовскі пацьвердзіў, што афіцэр памёр пасьля раненьня ў шыю. Гэта першая ахвяра сярод польскіх жаўнераў у ірацкай вайне. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі з гэтай нагоды заявіў, што сёньяншні дзень - адзін з найбольш сумных ня толькі ў ягонай кар’еы, але і ва ўсім жыцьці. А прэм’ер-міністар Лешэк Міллер зьбіраецца з хуткім часе асабіста наведаць Ірак, каб даведацца пра абставіны гібелі маёра Купчыка. Між тым сёньня ў Іраку яшчэ двое амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі і двое былі параненыя.
XS
SM
MD
LG