Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:52 ]  Робэртсан робіць разьвітальную паездку

ВЕНА. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня заявіў, што НАТО падрыхтаванае да змаганьня супраць тэрарызму, зьнішчаючы іх і іхныя тэрарыстычныя базы. Зьвяртаючыся да Сталай Рады АБСЭ, Робэртсан сказаў, што альянс не прэтэндуе на ролю ўсясьветнага жандару, але НАТО абавязанае і можа змагацца з пагрозамі, ад каго б яны ні маглі прыйсьці. Робэртсан падкрэсьліў, што дзьверы НАТО адчыненыя для новых сябраў і новыя краіны, запрошаныя далучыцца да НАТО, будуць узнагароджаныя за іхныя высілкі. Што гэта азначае, ён не патлумачыў. Робэртсан зараз знаходзіцца ў разьвітальнай паездцы перад тым, як пакіне пасаду кіраўніка альянсу ў наступным месяцы.
XS
SM
MD
LG