РЫЯД. Двое ісьлямскіх экстрэмістаў сёньня падарвалі сябе ў сьвятым для мусульманаў горадзе – Мека. Паводле ўладаў Савудаўскай Арабіі, гэта адбылося тады, калі сілы бясьпекі спрабавалі іх затрымаць. Некалькі дзён таму савудаўскі міністар унутраных справаў заявіў, што паліцыя змагла запабегчы тэрарыстычнаму нападу на мусульманскіх пілігрымаў ў Мецы. Тады былі забітыя два баевікі. Сёньня ж ў Рыядзе ў часе спэцрэйду быў забіты яшчэ адзін баявік.