Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Уладзімер Пуцін: дзяржава ня мае права разбураць ЮКОС


РЫМ. Сёньня ў часе візыту ў Італію прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказаўся супраць адкліканьня ў нафтавай кампаніі ЮКОС ліцэнзіі на права карыстаньня нетрамі, пра магчымасьць чаго напярэдадні паведаміла Міністэрства прыроды Расеі. На прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме Пуцін заявіў, што дзяржава не павінна разбураць дзейнасьць ЮКАСу. Уладзімер Пуцін сёньня меў перамовы з кіраўнікамі Італіі . Увечары расейскі кіраўнік сустрэўся з Папам Янам Паўлам другім.Заўтра раніцай Уладзімір Пуцін у якасьці госьця возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў краінаў Эўрапэйскага Зьвязу, што, паводле ягоных словаў, ёсьць вельмі важным крокам у дачыненьнях паміж Расеяй і Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG