Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  У Багдадзе 3 іракцы забітыя, 9 чалавек параненыя

БАГДАД. Тры іракцы былі забітыя і найменей 9 чалавек параненыя, уключна з двума амэрыканскімі жаўнерамі сёньня ў часе двух нападаў у паўночным горадзе Масул. Тым часам, у Іраку затрыманыя два былыя генэралы, якія падазраюцца ў арганізацыі і фінансаваньні замахаў супраць кааліцыйных сілаў у раёне гораду Фалуджа. Паводле амэрыканскага камандаваньня, знойдзеныя некалькі сховішчаў зь вялікай колькасьцю зброі. Намесьнік міністра абароны Злучаных Штатаў Пол Волфавіц, які напярэдадні вярнуўся ў ЗША з Багдаду заявіў, што паводле апытаньняў грамадзкай думкі, большасьць іракцаў падтрымліваюць амэрыканскую вайсковую прысутнасьць у Іраку.
XS
SM
MD
LG