РЫМ. Сёньня на пачатку сваго візыту ў Італію прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам гэтай краіны Карла Чыямпі. У размове з Пуціным Чыямпі пахваліў унёсак расейскага прэзыдэнта ў разьвіцьцё айчыннай эканомікі, аднак не ўзгадаў пра нядаўні арышт кіраўніка кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага.
У другой палове дня расейскі лідэр правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіё Бэрлусконі, а ўвечары заплянаваная ягоная сустрэча з Папам Янам Паўлам другім.
Заўтра раніцай Уладзімір Пуцін у якасьці госьця возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў краінаў Эўрапэйскага Зьвязу, што, паводле ягоных словаў, ёсьць вельмі важным крокам у дачыненьнях паміж Расеяй і Эўразьвязам.