Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:49 ]  Прадстаўнікі ААН наведалі Афганістан

МАЗАР-Э-ШАРЫФ. Дэлегацыя Рады Бясьпекі ААН сустрэлася з двума галоўнымі афганскімі ваеначальнікамі, паміж аддзеламі якіх не спыняюцца жорсткія сутычкі. Узбек Абдул Рашыд Дустум і таджык Атта Махамэд, якія маюць уплыў на ўрад Афганістану, ўжо працяглы час змагаюцца за ўладу на поўначы краіны. Махамэд, пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі ААН паведаміў, што абмяркоўваліся пытаньні бясьпекі, гандлю наркотыкамі, а таксама супрацоўніцтва з цэнтральнымі ўладамі ў Кабуле. Ён падкрэсьліў, што мясцовыя лідэры не ставяць пад сумнеў аўтарытэт цяперашняга афганскага лідэра Хаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG