Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:46 ]  Склад новага ўраду Палестыны будзе на наступным тыдні


РАМАЛА. Прэм’ер-міністар Палестынскай Аўтаноміі Ахмэд Курэй заявіў, што перадасьць на зацьверджаньне парляманту кандыдатуры сябраў свайго новага кабінэту толькі на наступным тыдні, нягледзячы на тое, што тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга надзвычайнга ўраду скончыўся ўжо сёньня апоўначы. (Курэй) “Мы накіруем ліст сьпікеру палестынскага парляманту, каб папрасіць сустрэчы ў наступным тыдні. Тады парлямант мусіць ухваліць ці адкінуць склад новага кабінэту. Але да гэтага часу новы ўрад напэўна будзе сфармаваны”. Паводле Курэя, затрымка зьвязаная з тым, што паміж ім і палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам дагэтуль няма згоды адносна кандыдатуры міністра ўнутраных справаў. Арафат выказаўся супраць таго, каб міністэрства ўнутраных справаў ачоліў генэрал Насэр Юсэф, якога запрапанаваў Курэй.Новы міністар унутраных справаў мае ачоліць кампанію супраць узброеных палестынскіх экстрэмістаў. Паведамляецца, што Ясір Арафат папрасіў Ахмэда Курэя працягваць кіраваць надзвычайным урадам, пакуль ня будзе зацьверджаны склад новага кабінэту міністраў Аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG