БЭРЛІН. Гішпанія і Нямеччына не змаглі пераадолець разыходжаньняў у справе будучай канстытуцыі Эўрапэйскага Зьвязу.
Пра гэта пасьля перамоваў у Бэрліне заявілі канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр і прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар.
Гішпанія разам з Польшчай ды Аўстрыяй выступаюць супраць прапановы Нямеччыны абмежаваць да 15-ці лічбу краінаў, якія будуць мець права голасу ў Эўрапэйскай камісыі пасьля прыёму ў Эўрапэйскі зьвяз 10-ці новых дзяржаваў.
Нямеччына, як самая вялікая краіна Аб’еднанай Эўропы хоча такім чынам узмацніць свой уплыў на палітыку Зьвязу.