МАСКВА. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон у часе сустрэчы са сваім расейскім калегам Міхаілам Касьянавым заявіў, што Тэль-Авіў гатовы зрабіць значныя крокі для дасягненьня міру на Блізкім Усходзе, аднак не коштам аслабленьня бясьпекі сваіх грамадзянаў і дзяржавы.
Паводле Шарона, Ізраіль з задавальненьнем прыйме дапамогу Расеі як пасярэдніка ў ператварэньні пляну блізкаўсходняга мірнага ўрэгуляваньня ў адпаведную рэзалюцыю Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў.