ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты не адступяць ад ажыцьцяўленьня сваёй місіі ў Іраку.
Джордж БУШ: “Вораг у Іраку мяркуе, што Амэрыка пакіне краіну. Таму яны хочуць забіваць нявінных людзей, супрацоўнікаў, вайскоўцаў кааліцыі. Амэрыка ніколі не зьбяжыць. Амэрыка зробіць усё неабходнае дзеля таго, каб нашая краіна была больш бясьпечнай”.
Гэты камэнтар Джорджа Буша быў першым з моманту нядзельнага нападу на амэрыканскі гэлікоптар у Іраку, ахвярамі гэтага нападу сталі 16 жаўнераў.
Тым часам амэрыканскі Сэнат ухваліў закон што да выдаткаў на апэрацыю ў Іраку. Амаль 65 мільярдаў даляраў будуць выдаткаваныя на ўтрыманьне амэрыканскіх войскаў у Іраку, амаль 19 мільярдаў – непасрэдна на аднаўленьне Іраку.