МАСКВА. Міхаіл Хадаркоўскі, які знаходзіцца цяпер ў арышце заявіў, што зыходзіць з пасады саршыні праўленьня нафтавай кампаніі ЮКАС.
Паводле ягоных словаў, рашэньне пра адстаўку прадыктаванае неабходнасьцю “вывесьці з-пад пагрозы працоўны калектыв ЮКАСу”.
Хадаркоўскі падкрэсьліў, што застанецца кіраўніком дабрачыннай арганізацыі “Адкрытая Расея”, якая фінансуецца з прыватных ахвяраваньняў акцыянэраў кампаніі ЮКАС.
Міхаіл Хадаркоўскі быў арыштаваны 25 кастрычніка паводле абвінавачаньнў у крадзяжы і няўплаце падаткаў.