Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:23 ]  Трагічны дзень у Іраку


БАГДАД. Учорашні дзень стаў трагічным для акупацыйных войскаў у Іраку ды цэлае Амэрыкі. У Іраку загінулі 19 амэрыканцаў. 16 жаўнераў загінулі і 20 былі параненыя ў выніку падзеньня гэлікоптару непадалёк ад Багдацкага лётнішча. У Багдадзе ў выніку выбуху бомбы загінуў яшчэ адзін амэрыканскі жаўнер. Выбух бомбы адбыўся таксама на дарозе ў горадзе Фалуджа, па якой праязджаў амэрыканскі канвой. Ахвярамі сталі два амэрЫканскія цывільныя супрацоўнікі акупацыйных войскаў, адзін быў паранены.
XS
SM
MD
LG