Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:21 ]  У Афганістан прыляцела дэлегацыя Рады бясьпекі ААН


КАБУЛ. Сёньня ў Афганіістан прыляцела дэлегацыя Рады бясьпекі ААН. Цягам тыдня сябры дэлегацыі будуць вывучаць сытуацыю зь бясьпекай, правамі чалавека ды аднаўленьнем краіны. Дыпляматы зь 15 краінаў-сябраў Рады бясьпекі сустрэнуцца з прэзыдэнтам Афганістану Хамідам Карзаі ды іншымі лідарамі, у тым ліку - і з палявымі камандэрамі Абдулом Рашыдам Дустумам і Ата Махамадам у горадзе Мазары-Шарыф. Лідар дэлегацыі амбасадар Нямеччыны Гюнтар Плюгер заявіў, што асноўная мэта візыту – прадэманстраваць афганцам, што міжнародная падтрымка іхным намаганьням аднавіць краіну працягваецца. Тым часам у Афганістане не спыняюцца хваляваньні. Прынамсі пяць чалавек былі забітыя цягам учорашніх сутычак паміж этнічнымі таджыкамі і ўзбэкамі на поўначы краіны. Восем чалавек загінулі ў правінцыі Нурыстан у выніку абстрэлу дому мясцовага лідара групоўкі Джэмаат Ісьлямія.
XS
SM
MD
LG