Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:53 ]  Лідар Ірану ўхваліў пагадненьне краіны з МАГАТЭ


ТЭГЕРАН. Вышэйшы духоўны лідар Ірану Аятала Хамейні сёньня ўхваліў пагадненьне краіны з МАГАТЭ. У сваёй прамове па нацыянальным тэлебачаньні Хамейні заўважыў, што гэтая дамова – дыпляматычны крок з мэтай нэўтралізаваць дзеяньні ЗША ды Ізраілю супраць Ірану. Зараз дамову мае ратыфікаваць парлямант. Дата ратыфікацыі пакуль не была вызначаная. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану сёньня ізноў адрынуў абвіначаньні ў падтрымцы краінай узброеных груповак у Іраку. Хамід Рэза Азэфі заявіў, што з тэрыторыі Ірану не маглі прайсьці ўзброtныя тэрарысты, таму што мяжа знаходзіцца пад кантролем.
XS
SM
MD
LG