Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:41 ]  МЗС Расеі адхіляе крытыку Дзярждэпу ЗША


МАСКВА Міністэрства замежных справаў Расеі назвала "некарэктным і непаважлівым" каментар Дзярджпартамэнту ЗША ў сувязі з сытуацыяй вакол нафтавай кампаніі ЮКОС. Учора прадстаўнік Дзярждэжпартамэнту заявіў, што арышт акцыяў ЮКОСа нараджае сур’ёзныя сумневы ў прыхільнасьці Расеі прынцыпам свабоднага рынку і незалежнага суду. Прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Якавенка ў адказ абвінаваціў Вашынгтон у “двайных стандартах”. Сёньня ж Нямеччына выказала сур’ёзную занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі вакол ЮКОСа. Прадстаўнік канцлера ФРГ Гэрхарда Шродэра заявіў, што законнасьць дзеяньняў уладаў зьяўляецца найважнейшай умовай інтэграцыі Расеі ва ўсясьветную эканоміку.
XS
SM
MD
LG