ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Эўрапейскі Зьвяз павялічыць і паскорыць фінансавую дапамогу Афганістану. Буш заявіў пра гэта ў тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіа Бэрлюсконі. Італія зараз старшынюе ў Эўразьвязе. Злучаныя Штаты непакояцца, што праблема аднаўленьня Іраку адсунула на задні плян пытаньні дапамогі Афганістану.