Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:37 ]  ААН прыняла Міжнародную канвэнцыю супраць карупцыі


НЬЮ-ЁРК. Генэральная асамблея ААН ухваліла тэкст першай Міжнароднай канвэнцыі супраць карупцыі. Дакумэнт абавязвае дзяржавы, якія яго падпішуць, абвесьціць крымінальнымі злачынствамі хабар, крадзяжы буджэтных сродкаў і адмываньне карупцыйных прыбыткаў. Паводле аднаго з артыкулаў канвэнцыі, неабходна вяртаць сродкі той краіне, адкуль яны патрапілі ў выніку карупцыі. Ад сьнежня канвэнцыю можна будзе падпісаць у мэксыканскім горадзе Мэрыда. Яна набудзе моц праз 90 дзён пасьля таго, як яе ратыфікуюць 30 краінаў.
XS
SM
MD
LG