Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  ЗША і ФРГ занепакоеныя сытуацыяй вакол ЮКОСу


БЭРЛІН. Нямеччына выказала сур’ёзную занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі вакол расейскай нафтавай кампаніі ЮКОС. Прадстаўнік канцлера ФРГ Гэрхарда Шродэра заявіў, што законнасьць дзеяньняў уладаў зьяўляецца найважнейшай умовай інтэграцыі Расеі ва ўсясьветную эканоміку. Учора прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што расейскія ўлады павінны забясьпечыць аб’ектыўнае расьследаваньне справы кіраўніка кампаніі Міхаіла Хадаркоўскага. Арышт акцыяў ЮКОСу, -- сказаў Баўчэр, -- нарадзіў сёр’ёзныя сумневы ў прыхільнасьці Расеі да прынцыпаў свабоднага рынку і незалежнага суду.
XS
SM
MD
LG