Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Распачалася канфэрэнцыя суседніх зь Іракам дзяржаваў

ДАМАСК. У Сырыі адбываецца канфэрэнцыя суседніх зь Іракам дзяржаваў. У ёй бяруць удзел міністры замежных справаў Турэччыны, Ірану, Савудаўскай Арабіі, Кувэйту, Ярданіі, Эгіпту і Сырыі. У самы апошні момант пад ціскам Ярданіі, Кувэйту і Савудаўскай Арабіі, Сырыя пагадзілася накіраваць запрашэньне Хашыяру Зэбары – міністру замежных справаў Іраку,прызначанаму Кіруючай радай гэтай краіны. Аднак, Зэбары палічыў зьняважлівым такое запрашэньне і адхіліў яго. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытаньні бясьпекі рэгіёну і не зьбіраюцца дыскутаваць пра ўнутраныя праблемы Іраку.
XS
SM
MD
LG