Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:14 ]  Небясьпека замахаў у Іраку павялічваецца


БАГДАД. Злучаныя Штаты папярэджваюць пра тое, што небясьпека тэрарэстычных замахаў у Іраку падвышаецца. У адмысловай заяве, зробленай амэрыканскім консульскім прадстаўніцтвам у Багдадзе гаворыцца, што, паводле шматлікіх зьвестак, у гэтыя выходныя анты-амэрыканскія сілы заплянавалі “дзень супраціву” войску ЗША. Між тым у пятніцу прынамсі адзін жыхар Іраку загінуў у часе сутычак удзельнікаў дэманстрацыі ў гандлёвай частцы Багдаду з вайскоўцамі ЗША. У горадзе Фалуджа каля офісу мэра, які супрацоўнічае з амэрыканскай адміністрацыяй, адбыўся моцны выбух. Будынак таксама быў абстраляны. Між тым Арагнізацыя аб’еднаных нацыяў паведаміла, што адклікае сваіх замежных супрацоўнікаў з Багдаду, але пакіне частку зь іх у больш бясьпечным горадзе Эрбіл.
XS
SM
MD
LG