Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:13 ]  Заява ЗША ў справе кампаніі ЮКАС


МАСКВА. Злучаныя Штаты заклікалі Расею падаць доказы на карысьць таго, што справа вакол нафтавай кампаніі “Юкас” ня мае палітычнага характару. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што расейскія ўлады мусяць забясьпечыць непярэдузятае сьледзтва ў справе кіраўніка ЮКАСУ Міхаіла Хадаркоўскага. Паводле Баўчэра, арышт пракуратурай акцыяў, якія належаць да Хадаркоўскага і ягоных кампаньёнаў уздымае сур’ёзныя пытаньні што да верхавенства закону ў Расеі. (Баўчэр) “На нашую думку, расейскія ўлады мусяць разьвеяць кожны сумнеў што да палітычных матываў справы ЮКАСу. Яны мусяць запэўніць, што разьбіральніцтва будзе справядлівым, цалкам у адпаведнасьці з законам і нягледзячы на тое, хто ёсьць падсудным. Захоўваць законнасьць у часе сьледзтва ў справе ЮКАСУ Расею яшчэ раз заклікаў і Эўрапэйскі Зьвяз: Сказаў прадстаўнік Эўрапэйскай камісіі Дыега дэ Охэда.
XS
SM
MD
LG