Данецк: Тысячы дэманстрантаў прымусілі апазыцыйную партыю “ Наша Ўкраіна” адкласьці заплянаваны на сёньня у Данецку Кангрэс. Прадстаўнік партыі Тацьцяна Макрыдзі паведаміла, што Кангрэс быў адкладзены з прычыныў бясьпекі. Каля двух з паловай тысячаў чалавек наладзілі дэманстрацыю супраць партыі былога прэм’ера Віктара Юшчанкі, а некаторыю ўварваліся ў аўдыторыю, дзе павінен быў адбыцца Кангрэс. У міжчасе, каля тысячы дэманстрантаў правялі ў цэнтры Данецку акцыю ў падтрымку “ Нашай Ўкраіны”. Пасьля гэтага пяць тысячаў праціўнікаў Віктара Юшчанкі сабраліся ў данецкім аэрапорце, каб не дапусьціць прыезду ў горад Віктара Юшчанкі.