Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Яшчэ два амэрыканцы параненыя ў Багдадзе

ЦН БАГДАД: Паводле непацьверджанай інфармацыі, у часе дэманстрацыі ў гандлёвай частцы Багдаду, некалькі іракцыў загінулі, а два амэрыканскія вайскоўцы былі параненыя. Заходнія агенцтвы і сьведкі падзеяў паведамляюць, што дэманстранты закідалі вайскоўцаў каменьнямі, а тыя адкрылі агонь. Раней, магутны выбух ускалыхнуў сядзібай мэра гораду Фалуджа на захад ад Багдаду. Адзін чалавек загінуў у выніку сутычкі разьюшанага натоўпу мясцовых жыхароў з паліцыяй.
XS
SM
MD
LG