Вашынгтон. Новы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў, у часе брыфінгу ў галоўным офісе нашага радыё ў Вашынгтоне, сярод іншага заявіў, што Беларусь ніколі не стане часткай Расеі.
(Хвастоў) “Гэта немагчыма, каб Беларусь стала часткай Расеі. І канешне гэта не ў інтарэсе і самой Расейскай Фэдэрацыі. Што праўда, мы насамрэч ганарымся, што Расея ёсьць нашым жыцьцёва важным і стратэгічным партнэрам. І другое – мы насамрэч вельмі залежым ад расейскага рынку”.