Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:39 ]  Рамсфэлд: трэба вынішчыць корні тэрарызму

ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што самагубчыя а таксама іншыя замахі ў Багдадзе немагчыма ўтаймаваць, як ён выказаўся, пры дапамозе “кароткатэрміновых мерапрыемстваў”. Прамаўляючы ў Пэнтагоне, Рамсфэлд сказаў, што замахоўца заўсёды мае перавагу, таму галоўная задача – вынішчыць корні тэрарыстаў і тэрарэстычных арганізацыяў. “Тэрарыстаў трэба шукаць, браць у палон ці ліквідаваць”, - сказаў Доналд Рамсфэлд. Што да міжднародных арганізацыяў, дык, паводле амэрыканскага міністра, яны павінны самастойна вырашыць, ці хочуць і надалей працаваць у небясьпечнай сталіцы Іраку. Раней ААН заявіла пра тое, што пасьля шэрагу замахаў у тым ліку і супраць Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу, часова адклікае ўсіх сваіх замежных супрацоўнікаў з Багдаду. Чырвоны Крыж таксама скарачае сваю прысутнасьць у Іраку. Між тым ў паўночнай частцы Багдаду ў чацьвер увечары адбыўся выбух, у выніку якога загінулі дзьве асобы. Каля гораду Фалуджа невядомыя ўзарвалі таварны цягнік – ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG