МАСКВА. Аляксандар Валошын вызвалены ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Як паведаміла прэсавая служба расейскага прэзыдэнта, новым кіраўніком адміністрацыі прызначаны Дзьмітры Мядзьведзеў – былы першы намесьнік Валошына і колішні кіраўнік выбарчага штабу Пуціна.
Паведамляецца, што Аляксандар Валошын падаў заяву з просьбай пра адстаўку ў мінулую суботу, пасьля арышту кіраўніка нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага.
Між тым расейская пракуратура арыштавала 44% акцыяў кампаніі ЮКАС, якія, як лічыць пракуратура, належаць Хадаркоўскаму, каб той ня змог іх прадаць. Аднак, пводле прэсавага сакратара ЮКАСу, гэтыя акцыі належаць замежным інвэстарам.